Гомель. Акцыя маўклівага пратэсту ў атачэньні спэцназаўцаў
https://spring96.org/be/news/46454
2011
2011-10-13T09:35:26+0300
2011-10-13T09:35:26+0300
1970-01-01T03:00:00+0300
be
12 кастрычніка ў Гомелі
а 19 гадзіне на акцыю «маўклівага» пратэсту выйшлі каля дзесяці
маладзёнаў. Спэцназаўцы ўзялі ўдзельнікаў акцыі ў аблогу й ледзьве
не наступалі ім на ногі. Вялі ва ўпор відэаздымку.
Ільля Міронаў: «Хадзіў відэаапэратар і амаль
тыкаў у твар відэакамэрай — на адлегласьці мэтар-паўмэтра».
Пасьля 35 хвілінаў стаяньня ля фантану мінакі накіраваліся
да новага ўнівэрмагу. За імі крок у крок ішлі спэцназаўцы.
Пад’ехаў міліцэйскі аўтобус, які актывісты бачаць на акцыі ня першы
раз. Але абышлося без затрыманьняў.