viasna on patreon

Нобелеўская лаўрэатка Аун Сан Су Чжы выказала салідарнасць Алесю Бяляцкаму

2011 2011-10-10T17:00:38+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/aung-san-suu-kyi.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Аун Сан Су Чжы

Аун Сан Су Чжы

Адна з самых вядомых у свеце дысідэнтаў, лаўрэат Нобелеўскай прэміі міру 1991 году Аун Сан Су Чжы з Бірмы далучылася да міжнароднай кампаніі ў абарону пераследуемага ўладамі Беларусі праваабаронцы, віцэ-прэзідэнта Міжнароднай Федэрацыі за правы чалавека Алеся Бяляцкага.

 

 

Даведаўшыся пра сітуацыю з вядомым беларускім праваабаронцам, Аун Сан Су Чжы падтрымала яго, накіраваўшы ў мінскае СІЗА паштоўку са словамі салідарнасці:

"Дарагі Алесь,
Спадзяюся ты зусім-зусім хутка выйдзеш на волю і апынешся сярод тваіх родных і сяброў, якіх у цябе вялікая колькасць ва ўсім свеце.
З найлепшымі пажаданнямі, Аун Сан Су Чжы ".
 



Аун Сан Су Чжы – бірманская палітычная дзяячка, лідэр апазіцыі ваеннай хунце. Нарадзілася 19 чэрвеня 1945 года ў Рангуне (Бірма) у сям'і лідэра руху за незалежнасць Бірмы Аун Сана, забітага ў 1947 годзе. Пакінула Бірму ў 1960 годзе. Скончыла Оксфардскі універсітэт, жыла ў Англіі. У 1988 годзе вярнулася на радзіму. У верасні 1988 года стала адным з лідэраў апазіцыйнай Нацыянальнай лігі за дэмакратыю. На выбарах у траўні 1990 года НЛД атрымала больш за 80% месцаў у парламенце М'янмы (да 1989 года - Бірма), аднак правячы рэжым ігнараваў вынікі выбараў.
У 1990 годзе стала лаўрэатам прэміі памяці прафесара Таролфа Рафта. У кастрычніку 1991 года стала лаўрэатам Нобелеўскай прэміі міру, аднак улады не дазволілі ёй выехаць за мяжу, каб атрымаць узнагароду. З 1989 па 1995 і з 2000 па 2002 знаходзілася пад хатнім арыштам. У траўні 2003 года зноў была арыштаваная, пазней змешчаная пад хатні арышт, які цягнуўся на гэты раз да 13 лістапада 2010 года.
У 2007 годзе па рашэнні канадскага парламента ёй было прысвоена ганаровае грамадзянства Канады. У 2008 годзе яна ўзнагароджана вышэйшай узнагародай ЗША - Залаты медалём Кангрэса.
Аун Сан Су Чжы прысвечана песня Walk On групы U2. У 2011 годзе выйшаў біяграфічны фільм ад рэжысёра Люка Бесона. У ролі Аун Сан Су Чжы - Мішэль Йео.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства