viasna on patreon

Алег Манаеў - пра прычыны свайго затрымання

2011 2011-10-07T10:07:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Заснавальнік Незалежнага інстытуту сацыяльна-эканамічных і палітычных дасьледаваньняў, доктар сацыялёгіі Алег Манаеў больш за тры гадзіны правёў у пастарунку. Ён быў затрыманы на менскай вуліцы незадоўга да ўдзелу ў прэзэнтацыі апошніх сацыялягічных дасьледаваньняў, якія сьведчаць пра небывалае падзеньне рэйтынгу кіраўніка дзяржавы.

У заяве для прэсы Алег Манаеў распавёў, што 6 кастрычніка яго затрымалі без тлумачэньня прычынаў, адвезьлі ў Партызанскі райаддзел міліцыі, праверылі рэчы, паспрабавалі зьняць адбіткі пальцаў – ад чаго ён адмовіўся. Роўна за 5 хвілін да заканчэньня трохгадзіннага тэрміну сказалі, што «затрымалі для праверкі дакумэнтаў" і адпусьцілі. «Аднак адзін з тых, хто ўдзельнічаў у гэтай «апэрацыі», на пытаньне, чаму затрымалі менавіта мяне, адказаў, што «загад быў менавіта на вас», - кажа Алег Манаеў.

“Усе гэтыя дзеяньні гавораць аб адным - на самай справе мяне затрымалі для таго, каб сарваць заплянаваны брыфінг. Чаму менавіта цяпер? Несумненна, справа ў тым, што ў гэтым годзе беларускі аўтарытарызм сутыкнуўся самым сур'ёзным выклікам за ўсю сваю гісторыю. Пасьля травеньскай дэвальвацыі беларускага рубля ў краіне адбыўся наймацнейшы сацыяльна-эканамічны крызіс, інфляцыя дасягнула 60 адсоткаў, паставіўшы сусьветны бягучы рэкорд, а прыбыткі насельніцтва ўпалі больш чым удвая... Пагроза сацыяльнага выбуху становіцца ўсё больш рэальнай. У “надыходзячых прыцемках” улады пачынаюць «баяцца ўласнага ценю”.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства