viasna on patreon

Гомельская пракуратура вынесла папярэджанні сябрам аргкамітэта па правядзенні Народнага сходу

2011 2011-10-07T14:25:52+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/prakurory.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Позвы на 7 кастрычніка ў пракуратуру атрымалі сябры аргкамітэту па правядзенню Народнага сходу ў Гомелі, у прыватнасці, Васіль Палякоў, Уладзімір Кацора і Кастусь Жукоўскі. У пракуратуры Савецкага раёна 7 кастрычніка Васілю Палякову і Уладзіміру Кацоры ўручылі афіцыйныя папярэджанні аб недапушчальнасці парушэння заканадаўства. Пракурор Савецкага раёна напісаў у папярэджаннях, што нібыта пракуратура мае нейкія «дакументы і матэрыялы, у тым ліку агітацыйнага характару, якія сведчаць аб арганізацыі Вамі масавых мерапрыемстваў на тэрыторыі РБ, на якія дзеянне закона аб рэспубліканскіх і мясцовых сходах не распаўсюджваецца». Апазіцыянеры не згадзіліся з дадзеным папярэджаннем, аб чым і распісаліся ў пракуратуры.

«Мы кіруемся законам аб рэспубліканскіх і мясцовых сходах, і ўсе праводзім у адпаведнасці з дадзеным законам. Улады ж і пракуратура не зважаюць на гэта, і падводзяць штучна нашы дзеянні пад закон аб масавых мерапрыемствах. Таму што па адміністрацыйнаму кодэксу за парушэнне закона аб масавых мерапрыемствах прадугледжана адказнасць, а за парушэнне закона аб мясцовых сходах – не», - патлумачыў Палякоў.

Спрабавалі ўручыць папярэджанне з пракуратуры і яшчэ аднаму сябру аргкамітэта, Кастусю Жукоўскаму, які толькі ўчора вызваліўся з ІЧУ пасля 15-сутачнага арышту. Варта заўважыць, што ў актывіста зламаная нага, якую пашкодзілі пры затрыманні спецназаўцы. «Сёння да мяне прыехалі міліцыя і прадстаўнік пракуратуры. Я спытаўся – можа, будзеце разбірацца, хто мне нагу зламаў? Бо я наконт гэтага пісаў скаргу ў пракуратуру. Яны ж хацелі ўручыць нейкую позву, ці папярэджанне. Я адмовіўся прымаць тую паперку, тады яны кінулі яе ў двор і з'ехалі, а паперку тую сабака парваў», - распавёў Жукоўскі.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства