viasna on patreon

Бабруйск: Запалохванні сябраў аргкамітэта Народнага сходу

2011 2011-10-07T14:19:23+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/milicejskajamashyna.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Яшчэ з учарашняга вечара да сябраў аргкамітэта Народнага сходу пачалі тэлефанаваць. Адных прасілі прыйсці ў міліцыю, другіх у гарвыканкам. Дэмактывістам проста казалі, што гэта “вельмі важна”.

Старшыня бабруйскага аргкамітэта Канстанцін Локцеў пагадзіўся сустрэцца з супрацоўнікам міліцыі. Той прадставіўся “падпалкоўнікам Трубачкіным”, прыехаў к офісу АГП на службовай машыне, але ўласнае пасведчанне не паказаў.

-Ён уручыў мне ксеракопію “Афіцыйнага папярэджання аб недапусцімасці парушэння закона за подпісам пракурора раёна Гаўрыкава, - распавёў Канстанцін Локцеў. – Я нічога не падпісваў, проста забраў паперу. Я так разумею, гэта чарговая спроба прымусіць нас адмовіцца ад правядзення Народнага схода. Але я ведаю закон, і ведаю, што мы маем права праводзіць сходы дамоў, вуліц, і запрашаць на іх хоць усю краіну. Чаму пайшоў на сустрэчу? Таму што яны званілі мне і на працу, і ў райвыканкам… Не буду ж я ад іх бегаць, як хлопчык!

Віктар Бузінаеў распавёў, што пад ціскам два чалаекі ўжо адмовіліся быць сябрамі аргкамітэта.

-Мы іх не асуджаем, разумеем, што гэта з-за страха згубіць працу, - кажа Віктар. – Думаю, сёння, у апошні дзень перад сходам гэты ціск узмацніцца. Мне таксама прапаноўвалі зайсці за папярэджаннем, але я адмовіўся. Мабыць, нас паспрабуюць нават арыштаваць, ізаліраваць неяк. Тым не менш, ад ідэі правесці Народны сход мы не адмовімся.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства