viasna on patreon

Старшыню аргкамітэта па падрыхтоўцы Народнага сходу ў Баранавічах Віктара Мезяка зноў шукае міліцыя

2011 2011-10-07T11:39:07+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/baranavichy-meziak.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Сёння, 7 кастрычніка, стала вядома, што старшыню аргкамітэта па падрыхтоўцы і правядзенню мясцовага схода ў Баранавічах Віктара Мезяка зноў шукае гарадская міліцыя. Двое міліцыянераў зранку наведалі дом, дзе пражывае Мезяк Віктар, і цікавіліся ў родзічаў яго месцазнаходжаннем.

Раней мы паведамлялі, што Віктар Мезяк 30 верасня быў затрыманы супрацоўнікамі міліцыяй ва Усходнім мікрараёне, калі расклеіваў ўлётакі з інфармацыяй аб правядзенні Народнага сходу, які адбудзецца ў Баранавічах 8 кастрычніка а 13-й гадзіне ў старым парку горада. На грамадскага актывіста быў складзены пратакол аб адміністрацыйным правапарушэнні па артыкуле 23.34 КААП “Парушэнне парадку арганізацыі правядзення масавага мерапрыемства ці пікетавання”.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства