Баранавічы: сябра аргкамітэта па падрыхтоўцы мясцовага сходу Анжэлу Камбалаву выклікаюць у міліцыю
6 кастрычніка стала вядома, што сябра аргкамітэта па падрыхтоўцы і правядзенні мясцовага схода ў Баранавічах Анжэлу Камбалаву выклікаюць у гарадскую міліцыю. Сама Анжэла Камбалава паведаміла праваабаронцам, што ёй патэлефанаваў невядомы чалавек, які прадставіўся супрацоўнікам міліцыі. Ён паведаміў, што грамадскую актывістку бачылі каля прахадной завода “Гандальмаш”, магчыма, з улёткамі ў руках. Таму міліцыянер прасіў прыйсці ў міліцыі, каб даць адпаведныя тлумачэнні.
- Я прыйду толькі тады ў міліцыю, калі атрымаю афіцыйную позву,- адказала Анжэла Камбалава.
Гэта ўжо чацвёрты выпадак у Баранавічах, калі прадстаўнікі міліцыі выклікаюць грамадскіх актывістаў з нагоды запланаванага Народнага сходу, на трох ужо складзены пратаколы аб парушэнні арт. 23.34 КААП аб парадку арганізацыі правядзення масавага мерапрыемства.
Фота: грамадская актывістка Анжэла Камбалава