viasna on patreon

Салігорск: сход забаранілі, арганізатара выклікалі ў пракуратуру

2011 2011-10-07T10:29:51+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/narodny_shod_ulyotki.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Салігорскі выканкам забараніў Народны сход ў сталіцы шахцёраў. Адпаведны ліст арганізатары атрымалі у чацвер, 6-га кастрычніка.
Нягледзячы на тое, што сфера дзеяння Закона аб масавых мерапрыемствах не распаўсюджваецца на рэспубліканскія і мясцовыя сходы, віцэ-старшынём Беларускага незалежнага прафсаюза Мікалаем Новікам яшчэ ў першай палове верасня была накірава заява на правядзенне адпаведнага мерапрыемства на гарадскім стадыёне “Будаўнік”. Адмова не стала нечаканасцю для заяўніка - ад пачатку году мясцовыя ўлады не задаволілі ніводнай заяўкі на правядзенне масавых мерапрыемстваў ад прадстаўнікоў незалежнага грамадства. Гэтым разам фармальнай прычынай для забароны стала адсутнасць дадатка-абавязальніцтва па арганізацыі і правядзенню масавага мерапрыемства.
Як паведаміў мясцовым праваабаронцам Мікалай Новік, у гэты ж дзень з ім сканактаваліся прадстаўнікі Салігорскай пракуратуры і выклікалі на гутарку з нагоды запланванага на 8 кастрычніка Народнага сходу. Наведаць наглядальны орган віцэ-старшыня БНП збіраецца на наступным тыдні. Што да анансаванага масавага мерапрыемства, дык арганізатары заявілі аб зняцці з сябе юрыдычнай адказнасці за яго правядзенне ў сувязі з выканкамаўскай забаронай.
Ці адбудзецца замест масавага мерапрыемства Народны сход, які рэгулюецца ўжо законам “Аб рэспубліканскіх і мясцовых сходах”, і як у сувязі з гэткай юрыдычнай калізіяй будзе сябе паводзіць салігорская міліцыя можна будзе даведацца ўжо ў гэтую суботу, 8 кастрычніка, на стадыёне “Будаўнік”.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства