viasna on patreon

Гомель: на затрыманых “маўклівых” складзеныя пратаколы

2011 2011-10-06T11:35:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/milicyja-1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У Гомелі ўвечары 5 кастрычніка спецназам былі затрыманыя тры ўдзельнікі акцыі маўклівага пратэсту - Ілля Міронаў, Ксенія Яраслаўцава і Васіль Такарэнка. Нягледзячы на тое, што ў жніўні і верасні ў большасці гарадоў не праводзіліся акцыі, маладыя людзі ў Гомелі працягвалі збірацца кожную сераду на пляцоўцы каля фантана непадалёк ад цырка.

5 кастрычніка на пляцоўцы сабраліся 10-15 чалавек. Потым маладыя людзі пайшлі ў кавярню. Як сведчыць адзін з удзельнікаў акцыі, Зміцер, за кампаніяй сачылі міліцыянеры і невядомыя ў цывільным. Як толькі маладыя людзі выйшлі з кавярні на вуліцу, каля 20:40, яны былі затрыманыя. Спачатку Ксенію, Васіля і Іллю даставілі ў наркадыспансер, каб праверыць на наяўнасць алкагольнага ап'янення. Затым маладых людзей даставілі ў Цэнтральны РАУС, дзе пратрымалі амаль да 24 гадзіны.

На затрыманых склалі пратакол па артыкуле 17.3 КаАП (знаходжанне ў грамадскім месцы ў стане алкагольнага ап'янення). Прычым Ксенія Яраслаўцава і Васіль Такарэнка адмовіліся падпісваць пратакол. «Там напісалі такое, што немагчыма было чытаць – маўляў, мы былі п'янымі, штурхалі мінакоў, не давалі ім прайсці па ходніках. Я адмовілася падпісваць такі пратакол. За намі мэтанакіравана сачылі, яшчэ ад пляцоўкі на фантане, а потым скарысталіся момантам і схапілі», - распавяла Ксенія.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства