viasna on patreon

Магілёўскі праваабаронца скептычна разглядае падрыхтоўку ўладаў да адбудовы Іосіфаўскага сабора

2011 2011-10-06T11:13:13+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/iosifauski_sabor_magiliou.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Іосіфаўскі сабор у Магілёве

Іосіфаўскі сабор у Магілёве

Уладзімір Краўчанка лічыць, што ўжо на этапе падрыхтоўкі вымалёўваюцца карупцыйныя схемы па адмыванні грашовых сродкаў.

Нагадаем, што днямі чыноўнік магілёўскага гарвыканкаму Ігар Шардыка адзначыў, што Іосіфаўскі сабор у горадзе патрапіў у спіс першых на аднаўленне зруйнаваных аб’ектаў горада.

Спецыялісты музея горада Магілёва актыўна шукаюць падобныя праекты, якія бы маглі дапамагчы ў адбудове гэтага гістарычнага будынка ў Расіі і Аўстрыі. У прыватнасці звярталася ўвага на тое, што копія Іосіфаўскага сабора знаходзіцца ў Цвярской вобласці Расіі.   

“Перад тым як узарваць Іосіфаўскі сабор у Магілёве ў 1938 годзе саветы намалявалі яго план і сфатаграфалі яго з усіх бакоў. Вядома, што гэтыя дакументы захоўваюцца ў архіве ў Менску. Гісторык Аляксандр Агееў аббегаў усю Вену, шукаючы нешта падобнае на гэты сабор, аднак нічога так і не знайшоў. Лічу, што чыноўнікі наўмысна паўключалі артыкулы выдаткаў на пошукі чарцяжоў сабора і падобных будынкаў. Гэта выдаткі звязаныя з камандзіроўкамі і г.д., без якіх можна абысціся. Дастаткова з’ездзіць у Менск”, - гаворыць праваабаронца.

Нагадаем, што Іосіфаўскі сабор быў пабудаваны ў Магілёве ў канцы ХVІІІ стагоддзя ў гонар сустрэчы расійскай імператрыцы Кацярыны ІІ і аўстрыйскага імператара Іосіфа ІІ. Пасля рэвалюцыі ў храме размяшчаўся музей рэлігіі і атэізма. У 1938 годзе сабор быў узарваны саветамі. Зараз на яго месцы знаходзіцца былая гасцініца “Днепр”, дзе размяшчаюцца офісныя памяшканні. У адбудаваным будынку плануецца размясціць канцэртную залю.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства