Гомельскую актывістку прымушаюць сядзець дома 21 верасня
https://spring96.org/be/news/45730
2011
2011-09-20T08:06:31+0300
2011-09-20T08:06:31+0300
1970-01-01T03:00:00+0300
be
Да Ксеніі Яраслаўцавай 19 верасьня прыходзіў участковы міліцыянт і паведаміў, што ў сераду ўвечары да яе прыйдзе інспектар па справах непаўналетніх.
Інспектара нібыта цікавіць, у якіх умовах жыве маленькае дзіця Ксеніі.
Праверыць гэта сацыяльны работнік вырашыў менавіта ў той час, калі ў Гомелі
павінна прайсці “маўклівая акцыя”.
Моладзевая актывістка таксама распавяла БелаПАН, што на мінулым тыдні з ёй размаўляў
невядомы, які прадставіўся супрацоўнікам КДБ. Ён прапаноўваў супрацоўнічаць і
пагражаў праблемамі ў выпадку адмовы.