viasna on patreon

Змітра Шурхая завочна асудзілі на 10 сутак

2011 2011-09-14T12:26:15+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Актывіст з Берасця атрымаў пастанову суда па пошце.

Зміцер быў затрыманы 2 жніўня ў Горках падчас акцыі ў падтрымку Змітра Дашкевіча, які там адбывае пакаранне. Іншыя затрыманыя былі асуджаны ад 7 да 20 сутак за правядзенне несанкцыянаванай акцыі. Зміцер запатрабаваў адваката, з-за чаго пасяджэнне па яго справе перанеслі. Пасля ён не з'явіўся на суд. А 25 жніўня адбылося судовае пасяджэнне ў адсутнасць Шурхая. Вынік — 10 сутак адміністрацыйнага арышту.

 

Выканаць пастанову суда ўскладзена на аддзел унутраных спраў Іванаўскага райвыканкама, дзе актывіст зарэгістраваны. Але ён не ўяўляе, калі і якім чынам тое адбудзецца.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства