МТС заблакаваў незалежныя інтэрнэт-рэсурсы
https://spring96.org/be/news/45570
2011
2011-09-09T10:56:05+0300
2011-09-09T10:56:05+0300
1970-01-01T03:00:00+0300
be
Кампанія мабільнай сувязі МТС блакуе доступ карыстальнікаў да незалежных інтэрнэт-рэсурсаў.
Як паведамляюць чытачы, апошнім часам немагчыма зайсці на "Беларускі партызан" з мабільнага тэлефона праз МТС.
"Я быў абураны, калі пасля спробы загрузіць ваш сайт атрымаў
паведамленне аб яго блакаванні ў сувязі з указам прэзідэнта. Тое ж самае
адбылося пры спробе загрузіць Хартыю", - напісаў Аляксандр.
Сама кампанія ніякіх афіцыйных тлумачэнняў з гэтай нагоды не давала.