viasna on patreon

На Віктара Сазонава складзены пратакол пра адміністрацыйнае правапарушэнне

2011 2011-09-02T16:01:30+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

2 верасня грамадскага праваабаронцу з Гародні Віктара Сазонава выклікалі ў аддзяленне міліцыі на вуліцы Гараднічанскай. Там яму паведамілі, што на яго складзены пратакол паводле артыкулу 22.9 Кодэксу аб адміністратыўных правапарушэннях за "незаконны выраб і распаўсюд незарэгістраванай інфармацыйнай прадукцыі", перадае "Гарадзенская вясна".

Нагадаем, што Віктар Сазонаў быў затрыманы ў Парку Жылібера 23 жніўня пад час раздавання жыхарам гораду адмысловых інфармацыйных бюлетэняў у падтрымку Алеся Бяляцкага. У той жа дзень былі праведзены ператрусы па месцы працы і жыхарства Віктара Сазонава, у офісе забраныя два кампутары і шмат інфармацыйных матэрыялаў. Неўзабаве праваабаронец атрымае позву ў суд.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства