Усу скарацілі спатканне з жонкай, бо адмовіўся прасіць памілавання
https://spring96.org/be/news/45476
2011
2011-09-02T15:49:43+0300
2011-09-02T15:49:43+0300
1970-01-01T03:00:00+0300
be
Жонка палітвязня Дзмітрыя Уса атрымала дазвол на спатканне з мужам.
Зазвычай доўгатэрміновае спатканне ў турме доўжыцца тры дні. Аднак Яўгеніі Ус затэлефанаваў муж і паведаміў, што спатканне скарацілі да аднаго дня. Па яго словах, як паведамляе "Хартыя'97", гэта звязана з тым, што ён адмовіўся пісаць прашэнне пра памілаванне на імя Лукашэнкі.
Яўгенія збіралася ехаць у папраўчую калонію ў Магілёве ў панядзелак, 5 верасня.
Нагадаем, што кандыдата ў прэзідэнты асудзілі на пяць з паловай гадоў турмы па "справе 19 снежня".