Створаны сайт у падтрымку Алеся Бяляцкага
Створаны сайт у падтрымку зьняволенага кіраўніка праваабарончага цэнтру “Вясна” Алеся Бяляцкага. Ініцыятарам сталася праваабарончая супольнасьць “Камітэт міжнароднага кантролю за сітуацыяй з правамі чалавека ў Беларусі”.
“Я моцна веру Янку Купалу, які быў напісаў: яшчэ прыйдзе Вясна! Яшчэ прыйдзе…” – такія словы праваабаронцы зьмешчаныя ў шапцы новага інтэрнет-рэсурсу.
На сайце змешчаная інфармацыя датычная крымінальнага перасьледу вядомага праваабаронцы, а таксама аператыўныя навіны праваабарончага цэнтру “Вясна”.
“Камітэт міжнароднага кантролю за сітуацыяй з правамі чалавека ў Беларусі” узнік у сувязі з тым, што сітуацыя з правамі чалавека ў Беларусі пасля выбараў 2010 года працягвае заставацца больш чым напружанай, і менавіта таму праваабарончыя арганізацыі з краін АБСЕ 27-га сьнежня падпісалі дэкларацыю аб стварэнні Камітэта Міжнароднага Кантролю за сітуацыяй з правамі чалавека.