Да выкладчыка БНТУ прыходзілі “паразмаўляць” з КДБ
https://spring96.org/be/news/45472
2011
2011-09-02T13:29:27+0300
2011-09-02T13:29:27+0300
1970-01-01T03:00:00+0300
be
https://spring96.org/files/images/sources/kgbrb.jpg
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
1 верасьня да выкладчыка Беларускага нацыянальнага тэхнічнага ўніверсітэта, які адбываў 5-суткавы арышт за акцыю “маўклівага пратэсту” 6 ліпеня, на працу прыйшоў супрацоўнік Камітэту дзяржаўнай бясьпекі для таго, каб “высьветліць ягоную грамадзянскую пазіцыю”.
Супрацоўнік, які прадставіўся “Віталём Сяргеявічам” але ніякага пасьведчаньня не прад’явіў, размаўляў з выкладчыкам прыкладна 30 хвілінаў. Размова вялася ветліва і карэктна, ніякіх пагрозаў з боку супрацоўніка КДБ не было. Прадстаўніка праваахоўных органаў цікавіла, ці настроены выкладчык “радыкальна”. Таксама паступалі прапановы супрацоўніцтва, якія былі адхіленыя.