viasna on patreon

Галасаванне за лагатып для правоў чалавека

2011 2011-09-02T13:05:36+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/chalavechki.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Да 17 верасня на старонцы "Лагатып Правоў чалавека" можна будзе прагаласаваць за адзін з варыянтаў лагатыпаў для Правоў чалавека. Варыянт-пераможца будзе прадстаўлены 23 верасня на Генеральнай асамблеі ААН.

Арганізатары конкурсу імкнуцца прасунуць адзіны ўніверсальны лагатып для правоў чалавека і зрабіць яго пазнавальным ва ўсім сьвеце. Першапачаткова адбываўся збор лагатыпаў ад усіх ахвочых. Агулам арганізатары атрымалі 15 369 варыянтаў лагатыпаў.

У выніку адмыслова створанае журы, якое складалася з праваабаронцаў, дызайнераў і міністраў замежных справаў розных краін, а таксама Нобелеўскіх лаўрэатаў розных гадоў, выбрала 10 найлепшых, якія і прадстаўленыя на галасаванне для наведнікаў сайта.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства