Адвакат перадаў у ДФР 816 паручальніцтваў за Алеся Бяляцкага
Сёньня адвакат Алеся Бяляцкага перадаў ва ўпраўленне Дэпартаменту фінансавых раследванняў Камітэту дзяржкантролю па Мінску і Мінскай вобласці 816 хадайніцтваў аб зьмене меры стрыманьня арыштаванаму праваабаронцу.
Працэдура збору паручальніцтваў прадугледжана артыкулам 121 Крымінальна-працэсуальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь.
4 жніўня 2011 г. у межах крымінальнай справы, узбуджанай па ч.2 арт. 243 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь - “утойванне прыбыткаў у асабліва буйным памеры” - быў затрыманы старшыня Праваабарончага цэнтру “Вясна”, віцэ-прэзідэнт FIDH Алесь Бяляцкі. Санкцыя ў межах артыкула, які яму інкрымінуецца, прадугледжвае пазбаўленне волі на тэрмін да сямі гадоў з канфіскацыяй маёмасці.
12 жніўня старшыню ПЦ “Вясна” афіцыйна выставілі абвінавачанне. Тэрмін утрымання праваабаронцы пад вартай быў працягнуты прынаймней на 2 месяцы.
16 жніўня суд Першамайскага раёна Мінска адхіліў скаргу адваката на меру стрымання ў дачыненні Алеся Бяляцкага.