viasna on patreon

У Гомелі затрымалі актывістку АГП Наталлю Шчукіну

2011 2011-08-10T10:18:41+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be

У Гомелі на вуліцы Жукава 9 жніўня была затрыманая актывістка Аб'яднанай грамадзянскай партыі, сябра ініцыятыўнай групы па правядзеньні Народнага сходу Наталля Шчукіна.

Як паведаміў сябар аргкамітэта па ініцыяванні правядзення Народнага сходу ў Гомелі Уладзімір Кацора, актывістку затрымалі за распаўсюд інфармацыйных матэрыялаў аб падрыхтоўцы да гэтага форуму. Шчукіну даставілі ў аддзел міліцыі, узялі тлумачэньні, канфіскавалі каля 100 улётак і адпусцілі.

«Улёткі канфіскавалі нібыта для таго, каб азнаёміцца ​​з іх зместам. Ніякага крыміналу ў яе дзеяннях не было, відаць, нехта данёс, вось яе і затрымалі », - дадаў Кацора.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства