Затрыманы праваабаронца Алесь Бяляцкі
Позна ўвечары 4 жніўня стала вядома, што Алеся Бяляцкага затрымалі на 3 сутак, на працягу якіх будзе вызначацца статус Бяляцкага ў заведзенай крымінальнай справе.
***
У выніку ператрусу на офісе "Вясны" былі забраныя некалькі дакументаў і папераў. На кватэры ў праваабаронцы канфіскавалі кампутар. Пасля Алеся Бяляцкага павезлі на допыт у Дэпартамент фінансавых расследванняў.
***
Пасля ператрусу на кватэры, дзе пражывае праваабаронца, Алеся Бяляцкага прывезлі на офіс "Вясны", дзе зараз таксама адбываецца ператрус. Жонку і сына праваабаронцы павезлі на лецішча, каб і там правесці ператрус. Па папярэдняй інфармацыі, ператрусы адбываюцца па загадзе Дэпартамента фінансавых расследаванняў.
***
Затрыманне
адбылося сёння прыблізна ў 16:45 у раёне плошчы Перамогі. Затрымлівалі
праваабаронцу невядомыя асобы ў цывільным, якія прадставіліся фінансавай
міліцыяй. Гэта ўсё, пра што Алесь Бяляцкі паспеў паведаміць свайму калегу
Уладзіміру Лабковічу. Яму забаранілі размаўляць па тэлефоне.
Магчыма, праваабаронцу затрымлівала група людзей у цывільным, што сёння цягам дня “дзяжурылі” ля пад’езда дому, у якім знаходзіцца офіс “Вясны”.