viasna on patreon

Аляксандра Мілінкевіча, Вінцука Вячорку, Аляксандра Бухвостава арыштавалі на 15 сутак. Сяргея Калякіна на 14 сутак.

2006 2006-04-27T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Аляксандр Мілінкевіч затрыманы 27 красавіка, арыштаваны на 15 сутак, суддзя Савецкага раёну Юры Гарбатоўскі вынес рашэньне па арт. 167.2 (парушэньне парадку арганізацыі масавых акцый. Судзьдзя суда Першамайскага раёну Менску Вікторыя Зайцава вынесла рашэньне аб пакараньні Аляксандра Бухвостава на 15 сутак адміністратыўнага арышту за правядзеньне несанкцыянаванага мітынгу каля Акадэміі навук. Як сьцьвяржае судзьдзя, мітынг каля Акадэміі навук быў несанкцыянаваны -- згода з рашэньнем Менгарвыканкаму, гэтае месца было вызначанае толькі як месца для збору ўдзельнікаў, а мітынг дазволены быў толькі на плошчы Бангалор.
Зранку 27 красавіка затрыманыя старшыня Партыі камуністаў беларускай Сяргей Калякін і лідэр Партыі працы Аляксандр Бухвостаў. Старшыня Партыі камуністаў беларускай Сяргей Калякін і лідэр Аляксандр Бухвостаў былі запрошаныя ў гарадское ўпраўленьне ўнутраных справаў для абмеркаваньня фармату акцыі апазіцыі, якая мусіць адбыцца 1 мая. Лідэры партый былі затрыманыя супрацоўнкамі АМАПу, калі выходзілі з будынка ГУУС. У адносінах іх склалі пратаколы па арт.167.2 (парушэньне парадку арганізацыі масавых акцый). Палітыкаў даствілі ў суд. Нагадаем, што 26 красавіка былі затрыманыя лідэр Партыі БНФ Вінцук Вячоркаі і лідэр Аб'яднанай Грамадзянскай партыі Анатоль Лябедзька.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства