Барысаўская арганізацыя АГП аспрэчвае правамоцнасць снежаньскага ператрусу
У скарзе, накіраванай у Мінскую абласную пракуратуру,
змяшчаецца просьба праверыць законнасць пастановы старэйшага следчага следчага
аддзела УКДБ па г. Мінску і Мінскай вобласці капітана юстыцыі Дарашэвіча А. В.
аб правядзенні ператрусу ў офісным памяшканні гарадской арганізацыі АГП і
законнасць дзеянняў супрацоўнікаў міліцыі АКР ГАМ Барысаўскага РУУС.
Ператрус быў праведзены 22 снежня 2010 г. У скарзе, якую падаў старшыня Барысаўскай
гарадской арганізацыі АГП Міхаіл Васільеў, указана, што «у ходзе правядзення
ператрусу ў офісным памяшканні было канфіскавана 42 найменні прадметаў. Характар
вырабленай выемкі сведчыць аб тым, што мэты яе правядзення далёкія ад
расследавання абставінаў крымінальнай справы. Канфіскацыі падвергнуліся такія
прадметы, як бланкі актаў аб парушэнні выбарчага заканадаўства; розныя заявы,
пратаколы па мінулым выбарчым кампаніям; інфармацыйныя матэрыялы, якія страцілі
сваю актуальнасць і захоўваліся ў офісе толькі па прычыне іх несвоечасовай
утылізацыі; два сцягі з афіцыйнай сімволікай зарэгістраваных у Рэспубліцы
Беларусь арганізацый - партыі АГП і прафсаюза РЭП». Канфіскаваная маёмасць да
гэтага часу не вернута.
«Увогуле, сцягі, мабыць, самае каштоўнае з канфіскаванага, - тлумачыць
Васільеў. - Тым не менш, я лічу, што самім фактам правядзення ператрусу,
прычым, у адсутнасць членаў Барысаўскай арганізацыі АГП, былі парушаныя нашы
правы. Вельмі спадзяюся, што абласная пракуратура разбярэцца ў сітуацыі, кіруючыся
законамі Беларусі».
«Праваабарончая хроніка»