viasna on patreon

Скарга на адмову пікетавання блукае паміж судамі

2011 2011-05-12T10:10:27+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/ulasevichmikola.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Грамадска-палітычны актывіст Мікалай Уласевіч

Грамадска-палітычны актывіст Мікалай Уласевіч

Грамадска-палітычны актывіст з Варнянаў (Астравецкі раён) Мікола Уласевіч атрымаў адмоўны адказ на сваю скаргу з абласнога суду за подпісам старшыні Аляксандра Грынкевіча. Скарга на дзеянні Астравецкага райвыканкаму перанакіравана ў Астравецкі раённы суд. Нагадаем, што ў красавіку напярэдадні ўгодкаў чарнобыльскай аварыі Мікола Уласевіч падаў заяўку на правядзенне інфармацыйнага пікету пад назвай “Чарнобыль-Фукусіма-Астравец: ці нам гэта трэба?”. Райвыканкам адмовіў у правядзенні пікету, спаслаўшыся на тое, што нібыта заяўка была паданая з парушэннем тэрмінаў дзеючага заканадаўства. Уласевіч, аднак, сцвярджае, што заяўка была аформлена своечасова – ён падаў яе за 19 дзён да 26-га красавіка. Спярша Уласевіч накіраваў скаргу ў раённы суд, а потым у абласны. Актывіст лічыць, што ўлады папросту маніпулююць тэрмінамі абскарджвання, а дабіцца права на публічнае выказванне сваёй думкі ў сённяшніх рэаліях практычна немагчыма.   

"Праваабарончая хроніка"

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства