viasna on patreon

Суд па закрыцці «Нашай Нівы» адкладзены да моманту разгляду скаргі на трэцяе папярэджанне

2011 2011-05-11T13:06:49+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Такі вынік папярэдняга разгляду справы, які адбыўся ў Вярхоўным гаспадарчым судзе 11 мая.

Суддзя Курыла задаволіў хадайніцтва адказчыка пра перанос разгляду.

Папярэдні разгляд справы аб трэцім папярэджанні, вынесеным Міністэрствам інфармацыі газеце, мае адбыцца 18 мая. Газета яго абспрэчвае ў законным парадку.

Такім чынам, працэс закрыцця газеты, ініцыяваны Міністэрствам інфармацыі, зацягваецца. Аднак пакуль няма прыкмет, што лукашэнкаўцы памянялі рашэнне. Як вядома, Міністэрства інфармацыі падало ў суд пазоў з просьбай зачыніць «Нашу Ніву» і «Народную Волю» — два брэндавыя незалежныя выданні.

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства