viasna on patreon

У Хоцімску нагадалі пра палітвязняў

2011 2011-05-11T12:42:55+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/hocimsk-1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

10 траўня ў гарадскім пасёлку Хоцімску Магілёўскай вобласці з’явіліся ўлёткі з патрабаваннем вызвалення палітвязняў. Акцыю правялі мясцовыя актывісты кампаніі “Гавары праўду!”.

-          Мы вырашылі нагадаць жыхарам Хоцімска пра тое, што зараз у Беларусі адбываюцца судовыя працэсы над палітычнымі зняволенымі, якія трапілі пад судовы пераслед за ўдзел у мірнай акцыі пратэста 19 снежня, - распавядае Валерый Каранкевіч, каардынатар кампаніі “Гавары праўду!” па Хоцімскаму раёну. – Шмат людзей па прысуду суда ўжо трапілі за краты, яшчэ над цэлым шэрагам зараз адбываюцца судовыя працэсы. Я думаю, што вельмі важна, каб яны адчулі нашу падтрымку. У межах акцыі салідарнасці мы вывесілі ў гарадскім пасёлку каля дваццаці невялікіх плакатаў “Свабоду палітвязням”, распаўсюдзілі шэраг улётак “Будзем салідарнымі!”. Наш Хоцімскі раён знаходзіцца на самым усходзе Беларусі, непадалёк ад мяжы з Расіяй. Няхай людзі даведаюцца, як улады абыходзяцца з людзьмі, якія хацелі выказаць сваё ўласнае меркаванне наконт сітуацыі, што склалася ў нашай краіне.

Па словах Валерыя Каранкевіча, акцыя салідарнасці з палітвязнямі была прымеркавана да пачатку судовага працэса над былым кандыдатам у прэзідэнты Уладзімірам Някляевым і сябрамі яго ініцыятыўнай групы.

 

“Праваабарончая хроніка”

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства