Жыхары Баранавічаў збіраюць подпісы за “Народную волю” і “Нашу ніву”
Жыхары Баранавічаў збіраюць подпісы за “Народную волю” і “Нашу ніву”
53 грамадзянаў Баранавічаў ўжо паставілі свае подпісы пад зваротам у падтрымку недзяржаўных газет “Народная воля” і “Наша ніва”.
Сябра гарадской арганізацыі “Таварыства беларускай мовы імя Францыска Скарыны” Вячаслаў Сухарэбскі напісаў зварот да грамадзянаў горада з мэтаю падтрымаць газеты “Народная воля” і “Наша ніва”, супраць якіх пададзены іскі ў суд. Яшчэ адзін грамадскі актывіст Рыгор Грык (на фота) арганізаваў збор подпісаў сярод грамадзянаў горада, якія шчыра жадаюць захаваць папулярныя выданні. Тым болей, што Баранавічы займаюць другое месца ў краіне па колькасці падпісчыкаў газеты “Наша ніва” пасля Мінска. На 10 мая 2011 года ўжо сабрана 53 подпісы, якія адпраўлены ў Адміністрацыю прэзідэнта. Жадаючыя падпісацца могуць звяртацца і зараз, збор подпісаў працягваецца.
“Праваабарончая хроніка”