viasna on patreon

Старшыня Саюза беларускіх пісьменьнікаў Алесь Пашкевіч: "Дай Бог хутчэй прычакаць той час, калі Вясне ня будзе чым займацца!"

2006 2006-04-26T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Старшыня Саюза беларускіх пісьменьнікаў Алесь Пашкевіч павіншаваў Праваабарончы цэнтр Вясна з 10-годдзем.

Найпаважаныя сябры!

Прыміце найшчырыя віншаваньні з дзесяцігоддзем вашай і Нашай Вясны - дзесяцігоддзем дзейснага супраціву чарговым замаразкам на Беларускай Зямлі, дзясяцігоддзем вашага рыцарскага служэньня ідэалам нацыянальнага Адраджэньня, Свабоды, Дэмакратыі. Дай Бог вам моцы, здароўя і ўпэўненасьці і надалей знаходзіцца на перадавой абаронцаў Праўды і Справядлівасьці!
Дай Бог хутчэй прычакаць той час, калі вашай арганізацыі ня будзе чым займацца!
Заставайцеся заўсёды такім ж мэтанакіраванымі, маладымі, актыўнымі і беларускімі!

Старшыня Саюза беларускіх пісьменьнікаў Алесь Пашкевіч

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства