viasna on patreon

У Тацяны Севярынец у судзе над Рымашэўскім зрывалі з шыі бел-чырвона-белую стужачку

2011 2011-05-05T16:50:15+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be

У будынку суда Фрунзенскага раёна Менска, дзе праходзіць суд над сустаршынём БХД, былым кандыдатам у прэзідэнты Віталём Рымашэўскім адбыўся непрыемны інцыдэнт.  Маёр міліцыі Максім Грышчанка прычапіўся да маці зьняволенага сустаршыні БХД Паўла Севярынца Тацяны Яўгенаўны і пачаў зрываць бел-чыровна-белую стужачку, завязаную ў яе на шыі. Пры гэтым ён грубіў жанчыне і пагражаў затрыманьнем.

У адказ Тацяна Севярынец таксама схапіла яго за гальштук і загадала зьняць, калі ёй нельга мець стужачку на шыі. У выніку жанчыну выціснулі ўніз і прымусілі зьняць стужачку, сказаўшы "калі ласка".

Пазьней, калі Тацяна Яўгенаўна ізноў павязала стужачку, Грышчанка і іншы міліцыянт Дзьмітры Курыльчук па мянушцы Егіпет ізноўку прычапіліся да яе. Пакінуць жанчыну ў спакоі прымусіў толькі іх начальнік палкоўнік Ігар Яўсееў. На конт гэтага здарэньня Тацяна Севярынец падала скаргу ў гарадскую пракуратуру горада Менска.

Міліцыянты з ГУУС Менгарвыканкама, "тры багатыры" Ігар Яўсееў, Максім Грышчанка і Дзьмітры Курыльчук-Егіпет добра вядомыя шмат якім сьвядомым беларусам, якія ўдзельнічаюць у акцыях пратэста. Яны заўсёды праяўляюць вялікі імпэт у разгонах акцыяў апазіцыі і проста шалеюць, калі бачаць бел-чырвона-белыя сьцягі. Хрысьціяне з аргкамітэту БХД заклікаюць да ўзмоцненай малітвы за гэтых людзей, за вызваленьне ад духа злобы, іх пакаяньне і навяртаньне.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства