viasna on patreon

Актывіста "Еўрапейскай Беларусі" аштрафавалі за салідарнасць

2011 2011-04-29T09:22:02+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Суд Цэнтральнага раёна 28 красавіка прысудзіў актывіста "Еўрапейскай Беларусі" Аляксандра Кудлаева да штрафу ў памеры 50 базавых велічынь.

Падставай для прысуду паслужыў артыкул 23.34 ч.3 КаАП РБ (парушэнне правядзення і арганізацыі масавых мерапрыемстваў). Судовы працэс вяла суддзя Іна Шайко.

Напярэдадні ўвечары актывіста затрымалі на Нямізе. Аляксандр паспрабаваў вывесіць на мосце расцяжку "Свабоду палітвязням!".

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства