viasna on patreon

Гадзіна смутку ў Бярозе

2011 2011-04-27T10:14:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/biaroza-charnob-2.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

14 бярозаўскіх грамадзян правялі гадзіну смутку па ахвярах чарнобыльскай трагедыі. 26 красавіка яны сабраліся на гарадской плошчы, селі на лаўкі і запалілі свечкі. У кожнага з іх свае ўспаміны і свае меркаванні наконт таго, што адбылося 25 гадоў таму.

Актывіст КХП БНФ Сяргей Аліхвер узгадаў гадзіны смутку мінулых гадоў, калі прыходзіла шмат людзей. Яны станавіліся ў доўгі ланцуг на плошчы з запаленымі свечкамі. Відовішча прыцягвала ўвагу гараджан. Сёлета ўсё было інакш.

Старшыня раённай суполкі КХП БНФ Галіна Кавалевіч лічыць, што трэба напамінаць грамадзянам пра Чарнобыльскую трагедыю, бо радыяцыя за 25 гадоў нікуды не знікла. І трэба вучыцца жыць так, каб як найменш ад яе цярпець, пратэставаць супраць засейвання забруджаных зямель у Чарнобыльскай зоне, бо малыя дозы радыяцыі, якія трапляюць у чалавечыя арганізмы з прадуктамі харчавання, вельмі небяспечныя.

Са слоў прысутных, прыходзіць на плошчу 26-га красавіка стала традыцыяй. Гэтую дату нельга забываць.

Акцыя прайшла без затрыманняў.

Гадзіна смутку праводзіцца ў Бярозе з 2000-га году. Мінулыя гады выходзіла шмат людзей, станавіліся ў ланцуг на плошчы з запаленымі свечкамі.  Але маўклівы ланцуг людзей раздражняў мясцовае начальства, і актывісты караліся судом, таму ў гэтым годзе быў зменены фармат мерапрыемства.

“Праваабарончая хроніка”

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства