viasna on patreon

Як стала вядома Праваабарончаму цэнтру "Вясна", 25 красавіка скончылася сьледзтва ў Шчучыне па крымінальнай справе Сяргея Ляшкевіча, які пад час кампаніі па выбарах прэзыдэнта быў кіраўніком выбарчага штабу Аляксандра Мілінкевіча.

2006 2006-04-26T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Нагадаем, што Ляшкевічу інкрымінуюць парушэньне нядаўна ўведзенай у заканадаўства часткі 3 артыкулу 293 ("Навучаньне альбо іншая падрыхтоўка асобаў для ўдзелу ў масавых беспарадках..."). Паводле гэтага артыкулу Сяргею Ляшкевічу пагражае арышт тэрмінам да 6 месяцаў альбо пазбаўленьне волі да 3-х гадоў. Учора Ляшкевіч і яго адвакат Андрэй Шчэпяткоў знаёміліся з матэрыяламі справы, значную часку якой складаюць заяўленыя скаргі і хадайніцтвы рознага кшталту (пераважная бальшыня зь іх былі незадаволеныя). Па словах адваката Андрэя Шчэпяткова, у сьледчай справе практычна няма матэрыялаў, якія падцьвярджалі б склад злачынства, таму ён падаў хадайніцтва аб спыненьні справы. Афіцыйнага адказу на яго пакуль няма. Аднак, ёсьць усе падставы меркаваць, што сьледчы Іван Новікаў у бліжэйшыя дні перадасьць матэрыялы справы ў пракуратуру, адкуль яны будуць накіраваныя ў суд. Сяргея Ляшкевіча напэўна неўзабаве зноў перавядуць у гарадзенскую турму. Толькі на пачатку сьледзтва Ляшкевіча па хадайніцтве адваката на кароткі час выпусьцілі на волю. Увесь астатні час (амаль два месяцы) ён знаходзіцца за кратамі. Можна прагназаваць, што суд адбудзецца прыблізна празь месяц.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства