Баранавіцкім украінцам адмовілі ў правядзенні пікета
Старшыні аргкамітэту па стварэнні Баранавіцкага аб’яднання ўкраінцаў “Кабзар” Мікалаю Чарнавусу адмовілі ў правядзенні пікета 27-29 траўня, падчас агульнагарадскога свята “Баранавіцкая вясна”, на якім актывіст збіраўся праінфармаваць грамадзян горада ад адмове ў прадастаўленні памяшкання для рэгістрацыі арганізацыі.
Адпаведнае рашэнне ўтрымліваецца ў лісце, які Мікалай Чарнавус атрымаў 22 красавіка з гарвыканкаму за подпісам першага намесніка старшыні гарвыканкама В.Аляксеева. У лісце паведамляецца, што згодна з рашэннем гарвыканкама ад 16 чэрвеня 2009 года, месцам для правядзення масавых мерапрыемстваў у горадзе з’яўляецца стары парк культуры і адпачынку па вуліцы Камсамольскай. Мікалай Чарнавус хацеў жа правесці пікет у цэнтры горада, дзе гарвыканкам звычайна дазваляе правядзіць масавыя мерапрыемствы праўладным арганізацыям, найперш БРСМ.
Нягледзячы на тое, што ў старым парку цяпер адбываюцца рамонтныя работы (на фота) і тут амаль няма людзей, тым не менш, Мікалай Чарнавус падаў новую заяўку на правядзення там пікета.
“Праваабарончая хроніка”