Статкевіча-старэйшага павіншавалі з Вялікаднем
24 красавіка баранавіцкія грамадскія актывісты Анжэла Камбалава, Уладзімір Гундар і Віктар Сырыца наведалі Віктара Паўлавіча Статкевіча – бацьку экс-кандыдата ў прэзідэнты Мікалая Статкевіча, які з 19 снежня 2010 года ўтрымліваецца ў ізалятары часовага ўтрымання КДБ за ўдзел у акцыі пратэсту. Госці павіншавалі Статкевіча-старэйшага з Вялікаднем, пажадалі моцнага здароўя, а затым пачаставалі яго святочным кулічом і дранікамі.
За кубачкам кавы гаварылі пра сёняшнія праблемы Беларусі, пра суд, які, магчыма, адбудзецца ў пачатку траўня. Затым разам чыталі апошні ліст Мікалая Статкевіча да родных. Дарэчы, у лістах Мікалай Статкевіч нічога пра сябе не піша, а больш просіць бацьку берагчы здароўе і спадзявацца на лепшае.
Віктар Паўлавіч Статкевіч хоча абавязкова прысутнічаць на судзе свайго сына.
“Праваабарончая хроніка”
Фота: у гасцях у Віктара Паўлавіча Статкевіча