viasna on patreon

Затрыманы Алесь Каліта - калега меркаванага тэрарыста

2011 2011-04-25T08:43:43+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Былы старшыня «Моладзі БНФ» Алесь Каліта затрыманы ў ноч з 23 на 24 красавіка гомельскімі міліцыянтамі.
Пра гэта Алесь паспеў паведаміць старшыні Партыі БНФ Аляксею Янукевічу, перадае прэс-служба партыі. У 00.20 ён атрымаў смс з незнаёмага нумара аб тым, што Алесь Каліта затрыманы. Алесь вяртаўся з Украіны і ехаў на пахаванне дзядулі.
Прычыны затрымання дэмактывіста невядомыя.
Нагадаем, Алесь служыў у той жа вайсковай частцы пад Лепелем, што і меркаваны выканаўца тэракту Дзмітрый Канавалаў.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства