Улічваючы сурьёзнасьць абвінавачванняў у адрас Артура Фінкевіча Праваабарончы цэнтр "Вясна" заклікае міжнародную супольнасьць распачаць грамадскія і палітычныя кампаніі ў абарону Артура і выкарыстаць усе магчымыя палітычныя механізмы ў мэтах прадухіленьня асуджэньня моладзевага актывіста.
Зварот
У Беларусі працягваецца крымінальны перасьлед палітычных апанентаў рэжыму
А. Лукашэнкі.
Асаблівую занепакоенасьць Праваабарончага цэнтру "Вясна" выклікае лёс моладзевага актывіста Артура Фінькевіча, які з 30 студзеня 2006 году знаходзіцца пад вартай у СІЗА г. Мінска. А. Фінькевіч быў затрыманы супрацоўнікамі міліцыі за напісаньне палітычных графіці ў г. Мінску. Ён абвінавачваецца адразу па двух артыкулах Крымінальнага кодэксу Рэспублікі Беларусь - ч.2 арт. 339 (злоснае хуліганства) і ч.3 арт. 218 (наўмыснае знішчэнне альбо пашкоджанне маёмасьці). Па апошнім артыкуле Артуру пагражае пазбаўленне волі ад 7 да 12 гадоў, прычым па дадзеным артыкуле вынясенне прысуду з адтэрміноўкай выкананання не прадугледжваецца. Матэрыялы крымінальнай справы ўжо перададзеныя ў суд, які павінен адбыцца на працягу наступнага месяца. Мы лічым арышт Артура Фінькевіча палітычна матываваным, звязаным з ягонай актыўнай грамадска-палітычнай дзейнасьцю.
Улічваючы сур’ёзнасьць абвінавачваньняў у адрас Артура Фінькевіча
Праваабарончы цэнтр "Вясна" заклікае: распачаць грамадскія і палітычныя кампаніі ў абарону Артура Фінькевіча, зьвярнуцца да ўрадаў Вашых краінаў з просьбай выкарыстаць усе магчымыя палітычныя механізмы ў мэтах прадухіленьня асуджэньня моладзевага актывіста.
19 красавіка 2006 года