Журналістаў выклікаюць на допыты ўначы
https://spring96.org/be/news/42327
2011
2011-04-01T08:07:37+0300
2011-04-01T08:07:37+0300
1970-01-01T03:00:00+0300
be
Позна ўвечары са сваёй кватэры на
допыт у КДБ забралі намесьніцу галоўнага рэдактара газэты "Народная
Воля" Марыну Коктыш.
Ёй сказалі, што яна праходзіць сьведкай па крымінальнай справе, заведзенай
паводле падзей 19 сьнежня. У той жа час і па той жа справе ў КДБ тэрмінова
выклікалі галоўнага рэдактара газэты "Наша Ніва" Андрэя Скурко.