Галоўнага рэдактара «Нашай Нівы» дапыталі ў КДБ
https://spring96.org/be/news/42326
2011
2011-04-01T08:05:20+0300
2011-04-01T08:05:20+0300
1970-01-01T03:00:00+0300
be
Прыкладна, а 20.45 галоўнаму рэдактару «Нашай Нівы» Андрэю Скурко патэлефанавалі на мабільны з схаванага нумару. Скурко папрасілі неадкладна з’явіцца на допыт у КДБ па адрасе Камсамольская, 30.
У позве было пазначана, што Скурко выклікаюць у якасці сведкі па крымінальнай справе № 10011110362 (справа аб «масавых беспарадках» 19 снежня 2010 г.). На прыступках ля прахадной КДБ Скурко сутыкнуўся з журналісткай «Народнай волі» Марынай Коктыш, выкліканай па той самай справе. Допыт цягнуўся каля гадзіны.
Прыкладна, а 22:45 Андрэя Скурко выпусцілі з будынка КДБ, узяўшы падпіску пра неразгалошванне.