Акцыя салідарнасці з «Ляпісам Трубяцкім»
https://spring96.org/be/news/42223
2011
2011-03-29T11:03:45+0300
2011-03-29T11:03:45+0300
1970-01-01T03:00:00+0300
be
Аматары музыкі гурта заклікаюць людзей сабрацца 1 красавіка каля мінскага клуба «Рэактар» а 19.00.
Каб здаць квіткі і праспяваць разам некалькі песень любімай каманды. І такім чынам выказаць салідарнасць з музыкамі.
28 сакавіка стала вядома аб адмене двух канцэртаў гурта ў сталіцы.
На тэлеканале НТВ з’явіўся рэпартаж пра «чорны спіс» забароненых у Беларусі музыкаў. У сюжэце прысутнічаюць Аляксандр Кулінковіч, Сяргей Міхалок. Беларуская цэнзура не прапусціла гэта ролік.