viasna on patreon

Сяргей Рыжоў стварае новую беларускую партыю і новы міжнародны рух

2011 2011-03-28T10:51:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/ryzhou_siarhej.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Сяргей Рыжоў

Сяргей Рыжоў

Экс-прэтэндэнт на ўдзел у прэзідэнцкіх выбарах, жыхар Віцебска Сяргей Рыжоў, які сышоў з выбарчай гонкі на этапе збору подпісаў, стаў ініцыятарам стварэння  Беларускай Кансерватыўнай Партыі “Белая Русь” і міжнароднага руху “За новы свет! За абноўленага чалавека!”

Сход ініцыятыўнай групы па стварэнні новай партыі адбыўся 21 сакавіка, і Сяргей Рыжоў звярнуўся ў СМІ з паведамленнем пра з’яўленне БКП “Белая Русь”  і  новага міжнароднага руху.

Паводле сустаршыні Сяргея Рыжова, Беларуская Кансерватыўная Партыя "Белая Русь" будзе базіравацца на трох прынцыпах: кансерватызм, хрысціянскія каштоўнасці і нацыяналістычнаяная ідэя. Стаць сябрам партыі можа кожны, хто прызнае Статут – без абмежаванняў па нацыянальнай прыкмеце і месцы пражывання.

На сённяшні дзень у Віцебску – каля 25 сябраў новай партыі. Ёсць і шмат прыхільнікаў, якія ўхваляюць партыйныя мэты і задачы.

- Не толькі на Віцебшчыне, але і ў Магілеве, і ў Мінску ёсць людзі, якіх мы лічым сваімі прыхільнікамі, - кажа Сяргей Рыжоў. - Мы не плануем рэгістраваць партыю ў афіцыйных структурах і заяўляем пра тое, што не будзем браць удзелу ў наступных выбарах, пакуль Рэспубліка Беларусь не вернецца ў рэчышча Канстытуцыі 1994 года.  Бо лічым, што з 1996 года прэзідэнт нелігітымны, Канстытуцыя таксама нелігітымная.

Адначасова з абвяшчэннем пра стварэнне новай партыі Сяргей Рыжоў абвясціў пра стварэнне міжнароднага руху “За новы свет! За абноўленага чалавека!”. На яго думку, ажыццяўленне рэформаў, якія партыя прапануе правесці ў Беларусі, у перспектыве паўплывае на змены ва ўсім навакольным свеце, дзе абстаноўка таксама вымагае перамен. Таму варта змагацца за пазытыўныя перамены не толькі ў Беларусі, але і ў свеце ў цэлым.

“Праваабарончая хроніка”

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства