viasna on patreon

Івашкевіча за Дзень Волі абвінавацілі ў дробных хуліганстве

2011 2011-03-28T08:03:40+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Віктара Івашкевіча, якога затрымалі 25 сакавіка каля плошчы Якуба Коласа, абвінавацілі ў дробным хуліганстве.

Міліцыянэры Завадзкога РУУС каля чатырох гадзін раіліся са сваім кіраўніцтвам і нарэшце склалі пратакол на палітыка, паведамляе «Народная воля».

Паводле рапартаў спэцназаўцаў, Івашкевіч «размахваў рукамі, гучна лаяўся і непадпарадкоўваўся законным патрабаваньням супрацоўнікаў міліцыі». Палітыка да суду будуць трымаць трое сутак у турме на завулку Акрэсьціна.

Аднаго зь лідэраў «Маладога фронту» Міколу Дземідзенку таксама не адпусьцілі з міліцыі. Больш за пяць гадзін пратрымалі яшчэ некалькі чалавек. Гэта дае падставы меркаваць, што супраць іх склалі адміністрацыйныя пратаколы і да суду будуць трымаць на Акрэсьціна.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства