viasna on patreon

Барысаўская міліцыя выклікае дэмактывістаў «на гутарку» у Дзень Волі

2011 2011-03-25T10:57:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/garbachou.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Виктор Горбачев

Виктор Горбачев

Барысаўчане Міхаіл Васільеў і Віктар Гарбачоў 25 сакавіка ў 14.30 абавязаны з'явіцца ў мясцовы РУУС «для размовы». Абодва яны былі даверанымі асобамі кандыдата Ўладзімера Някляева на прэзідэнцкіх выбарах 2010 года.

Як распавядае Міхаіл Васільеў, павестку міліцыянты перадалі праз яго жонку. «Я наўпрост звязваю гэты выклік у міліцыю з святкаваннем Дня Волі. Я ўжо паведаміў у міліцыю, што адмаўляюся прыйсці заўтра «на размову», паколькі ў мяне ў гэты дзень іншыя планы ».

Павестку Віктару Гарбачову проста ўкінулі ў паштовую скрыню. Сам факт яго запрашэння ў міліцыю не можа не выклікаць усмешкі. Гарбачоў пасля прэзідэнцкіх выбараў, выпрабоўваючы ціск КДБ на сябе і сям'ю, вымушаны хавацца ў Вільні ўжо каля трох месяцаў. Наўрад ці гэта невядома барысаўскім абаронцам правапарадку. Так што разумней было б паслаць павестку ў сталіцу Літвы.

"Праваабарончая хроніка"

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства