viasna on patreon

Сяргею Каваленку ў Дзень Волі прысудзілі 7 сутак арышту

2011 2011-03-25T14:20:01+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/kavalenka_s.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Сяргей Каваленка. Фота Радыё Свабода

Сяргей Каваленка. Фота Радыё Свабода

Суд Чыгуначнага раёну Віцебска прызнаў яго вінаватым у дробным хуліганстве і арганізацыі несанкцыянаванай акцыі. 24 сакавіка актывіста затрымалі з трыма бел-чырвона-белымі сцягамі.

Суддзя Алена Цыганкова пакарала Сяргея Каваленку арыштам на 7 сутак за тое, што ён прайшоў пад сцягамі ад віцебскай ратушы да так званага “сіняга дому” – дому №28 па вуліцы Леніна ў Віцебску. Пры гэтым ён звяртаўся да мінакоў са словамі “Людзi, вас падманваюць”, “Не верце Лукашэнку”, “АМАП - злачынцы, яны збiвалi у Менску мiрных людзей. Гэта банда”, “Шануйма родную мову”, “Слава Народу”, “Слава Нацыi”. Калі па яго прыехала міліцэйская машына, актывіст, як ён сама кажа, “пачаў ляпаць далонню па даху мiлiцэйскіх “жыгулёў” і звяртацца да людзей на прыпынку з прапановай замацаваць сьцягі на даху машыны”.

У пастарунку на Сяргея Каваленку склалі пратаколы за дробнае хуліганства і арганізацыю несанкцыянаванага шэсця. Суддзя Алена Цыганкова падтрымала пазіцыю супрацоўнікаў міліцыі, якія затрымалі актывіста за правапарушэнні і прысудзіла актывісту 7 сутак арышту, якія ён мусіць правесці ў віцебскім ізалятары часовага ўтрымання.

“Праваабарончая хроніка”

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства