viasna on patreon

Юрася Губарэвіча затрымалі на мяжы

2011 2011-03-25T10:04:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Пільны дагляд на мяжы чакаў намесніка старшыні Руху “За Свабоду” Юрася Губарэвіча, які кіраваўся ў ноч з 24 на 25 сакавіка машынай у Літву.

Дагляд (асабісты і аўтамабіля) працягваўся больш за тры гадзіны. Падчас яго размовы вяліся пра суды над палітзняволенымі за Плошчу 19 снежня і пра экс-кандыдата ў прэзідэнты Алеся Міхалевіча, які ад’ехаў з Беларусі і атрымаў палітычны прытулак у Чэхіі, распавёў Губарэвіч. Ён быў адным з першых, з кім звязаўся Міхалевіч пасля пакідання краіны.

Гэта рэакцыя ўладаў на візавы “чорны спіс” ЕС у дачыненні да шэрагу беларускіх чыноўнікаў”, - так Юрась Губарэвіч пракаментаваў Pyx.by затрыманне і пільны дагляд на беларуска-літоўскай мяжы.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства