viasna on patreon

Актывіста з Івацэвіч пракантралявалі

2011 2011-03-25T11:44:11+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/zagad.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Начальнік участка “Водаканала” Івацэвіцкай жыллёва-камунальнай гаспадаркі  яшчэ 22 сакавіка пацікавіўся ў работніка прадпрыемства Станіслава Халадовіча, ці не збіраецца той ехаць 25 сакавіка ў Менск. І напомніў  Халадовічу, што 25-га ў яго начная змена.

Кіраўнік застаўся задаволеным, калі пачуў ад Халадовіча, што ён памятае свой расклад працы. Але для перасцярогі менавіта Халадовічу сказалі выйсці 25 сакавіка і ў дзённую змену - падмяніць аднаго з работнікаў.

Удзельнік Плошчы -2010 Станіслаў Халадовіч лічыць, што менавіта сілавыя структуры далі наказ начальніку ўчастка яго пракантраляваць. Бо раней ён ніколі не заўважаў такой пільнай увагі з боку кіраўніка да сваёй асобы.

“Праваабарончая хроніка”

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства