КДБ вярнуў частку канфіскаванай у офісе АГП аргтэхнікі і тэлефонную кніжку
Супрацоўнікі КДБ 24 сакавіка вярнулі два камп'ютарныя сістэмныя блокі і тэлефонную кніжку, якія былі канфіскаваныя ў мінскім офісе АГП падчас вобыску 25 снежня.
Вобыск у офісе АГП працягваўся больш за чатыры гадзіны. Было канфіскавана
шэсць сістэмных блокаў камп'ютараў (адзін з іх няспраўны), наўтбук (няспраўны),
партыйная тэлефонная кніжка, візітоўніцы, дыскі, агітацыйная прадукцыя
кандыдата ў прэзідэнты на выбарах-2010 Яраслава Раманчука і інш. — усяго 36
найменняў.
У пастанове на вобыск было ўказана, што ён праводзіцца па месцы працы Алега
Корбана. "Ён з'яўляецца намеснікам старшыні мінскай гарадской
арганізацыі АГП і працаваў у офісе з 1 лютага па 1 красавіка 2010 года
спецыялістам упраўлення па грамадскіх сувязях выканкама АГП", —
паведаміла тады БелаПАН
намеснік старшыні выканкама АГП Аксана Крышчановіч.