Праваабаронцу Пуціцкага запалохваюць перад 25 сакавіка
https://spring96.org/be/news/41994
2011
2011-03-23T12:03:06+0200
2011-03-23T12:03:06+0200
1970-01-01T03:00:00+0300
be
https://spring96.org/files/images/sources/pucicki2.jpg
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Рэчыцкага прааабаронцу і грамадскага дзеяча Валерыя Пуціцкага 22 сакавіка пісьмова папярэдзілі аб адказнасьці за ўдзел у несанкцыянаваных мерапрыемствах.
Увечары Пуціцкага наведаў мясцовы ўчастковы Маісееў С.А. і папрасіў распіску пра тое, што праваабаронца не будзе ўдзельнічаць 25 сакавіка ў несанкцыянаваных акцыях на тэрыторыі Беларусі.
Валерый Пуціцкі пагадзіўся падпісаць распіску, але са змененай фармулёўкай: не ўдзельнічаць у антыканстытуцыйных акцыях як у Беларусі, так і за межамі.
Нагадаем, што у той жа дзень супрацоўнікі КДБ прымусілі падпісаць афіцыйнае папярэджанне пра недапушчальнасць удзелу ў мерапрыемствах 25 сакавіка журналіста Барыса Гарэцкага ў Менску.