viasna on patreon

Міліцыя «палюе» на «Новы час»

2011 2011-03-23T11:20:10+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Як адзначае галоўны рэдактар газеты Аляксей Кароль, увага да незалежнага афіцыйна зарэгістраванага выдання ўзрасла цягам апошняга тыдня.

У панядзелак, 21 сакавіка, адбылося адразу некалькі інцыдэнтаў, звязаных з распаўсюдам «Новага часу» ў Мінску і Слуцку.

У Мінску ў раёне Нямігі часова затрымалі аднаго з распаўсюднікаў газеты. Да распаўсюдніка падышоў падпалкоўнік міліцыі, потым пад’ехала міліцэйская машына, на якой хлопца адвезлі ў Цэнтральны РАУС. Праз пэўны час яго адпусцілі без складання пратаколу.

У той жа дзень у Слуцку невядомы, якія назваўся супрацоўнікам міліцыі, адабраў у сяброўкі валанцёркі «Новага часу» Зінаіды Цімошык пакет з 200 асобнікамі выдання, якія планавалася распаўсюдзіць сярод жыхароў горада. Падстаў для вымання газет жанчыне не паведамілі, ніякіх актаў і пратаколаў не складалі.

Зінаіда Цімошык падала пракурору Слуцкага раёна заяву з просьбай разабрацца ў сітуацыі і прыняць меры пракурорскага ўздзеяння да супрацоўніка міліцыі, які адабраў яе маёмасць.

За тыдзень да гэтых падзеяў офіс рэдакцыі «Новага часу» наведаў участковы міліцыянт. Ён патлумачыў, што прыйшоў у рэдакцыю з праверкай — з нагоды затрымання распаўсюдніка выдання. Участковаму загадалі праверыць, ці сапраўды газета мае афіцыйную рэгістрацыю і ці знаходзіцца яе офіс па ўказаным у выходных дадзеных адрасе. Участковы таксама патэлефанаваў у друкарню, каб упэўніцца, што «НЧ» сапраўды там друкуецца.

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства