viasna on patreon

У Бабруйску чатырох актывістаў затрымалі за святочныя ўлёткі

2011 2011-03-23T08:31:12+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/zatr-ni1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Чатырох бабруйскіх актывістаў – Вольгу Піманаву, Таісію Кабанчук, Галіну Смірнову і Максіма Рыжкевіча затрымалі супрацоўнікі міліцыі за распаўсюд святочных улётак. Акцыя была прымеркаваная да Дня Волі, і ва ўлётках распавядалася пра стварэнне БНР і тлумачылася, чаму 25 сакавіка лічыцца святочным днём.

Актывісты раздавалі ўлёткі ў раёне кінатэатра “Таварыш” і плошчы Перамогі менш за паўгадзіны. Чатырох затрыманых актывістаў завезлі ў аддзяленне УУС, з імі размаўляў намеснік начальніка Сяргей Малішэўскі. 

- Сказалі, што нас затрымалі з-за скаргі нейкіх грамадзян па тэлефону . Таму выкліканая імі міліцыя прыехала з відэакамерамі. Напэўна, яны чакалі, што ва ўлётках нейкія антыдзяржаўныя заклікі, і хацелі “злавіць” нас.  Але ў гэтых улётачках не было нічога дрэннага, - распавядае Вольга Піманава.

Размова затрыманых з намеснікам начальніка УУС цягнулася каля двух гадзін. Таісія Кабанчук напісала заяву з тлумачэннямі ад імя ўсіх чатырох актывістаў, і іх адпусцілі.

- У аддзяленні з намі размаўлялі нармальна, нават прабачэння папрасілі за турботы, - працягвае распавядаць Вольга Піманава. Але на 22 сакавіка ў 17.00 нам выдалі позвы, у аддзел аховы правапарадку і прафілактыкі, да следчага Ганчарова. Праўда, на позвах пазначаныя толькі прозвішча, імя і час, быццам бы выклікаюць на простую размову.

“Праваабарончая хроніка”

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства