viasna on patreon

Скарга Зміцера Салаўёва на КДБ не задаволена судом

2011 2011-03-22T09:11:54+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/magileu-kdb.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

21 сакавіка суд Ленінскага раёна г.Магілёва не задаволіў скаргу старшыні Магілёўскай абласной арганізацыі “БНФ “Адраджэньне” Зміцера Салаўёва на ўпраўленне КДБ па Магілёўскай вобласці.

Зміцер Салаўёў патрабаваў абавязаць ўпраўленне КДБ па Магілёўскай вобласці зняць яго з прафілактычнага ўліку і адмяніць афіцыйнае папярэджанне, вынесеннае ў яго адрас з нагоды ўдзелу ў мірнай акцыі пратэсту 19 снежня. Ад супрацоўнікаў УКДБ ён таксама прасіў прынесці яму прабачэнні.

“Прычынай адмовы стала тое, - гаворыць праваабаронца Барыс Бухель, - што на думку суддзі Трапынінай, мінуў месячны тэрмін, калі неабходна было абскарджваць пастаноўку КДБ на ўлік Зміцера Салаўёва. Аднак, суддзя не прыняла да ведама той факт, што рашэнне абласнога КДБ было абскарджанна ў вышэйстаячай структуры, як тое прадугледжвае Закон “Аб асновах дзейнасці па прафілактыцы правапарушэнняў”. Гэты Закон дазваляе абскарджваць падобныя дзеянні дзяржаўных органоў не толькі праз суд, але  і ў вышейстаячы орган альбо ў пракуратуру”.

Барыс Бухель падкрэслівае, што Зміцер Салаўёў выбраў варыянт абскарджання рашэння магілёўскіх камітэтчыкаў праз вышэйстаячую структуру, а менавіта -- праз старшыню КДБ Ігара Зайцава. Адказ ад яго прыйшоў толькі пасля таго, як была пададзена скарга ў суд. Старшыня КДБ адказаў на скаргу Зміцера пазней, чым праз месяц. Атрымліваецца, што старшынёй КДБ былі парушыны тэрміны, вызначаныя законам.

Абгрунтовываючы сваё рашэньне, суддзя, у прыватнасці, адзначыла, што закон не прадугледжвае абавязковы паза-судовы парадак абскарджання дзеянняў службовых асобаў УКДБ па Магілёўскай вобласці.

“Прадстаўнік Магілёўскага абласнога УКДБ Аляксандр Чэшка (на фота) у судзе звяртаў увагу на тое, што быў прапушчаны месячны тэрмін абскарджання, аднак не знайшоў ніякіх слоў, каб адказаць, чаму яго вышэйстаячая структура не адказвае на звароты ў вызначаны законам тэрмін”, - гаворыць Барыс Бухель.

Зміцер Салаўёў і Барыс Бухель  лічаць, што падчас судовага пасяджання было дапушчана шмат недарэчнасцяў і парушэнняў. З рашэннем суддзі Трапынінай яны не згодны і збіраюцца яго абскарджваць у абласным судзе.

“У законе напісана, што ў падобным выпадку, як са Зміцерам Салаўёвым, няма  тэрміну прафілактычнага ўліку. Іншымі словамі, пры такім раскладзе чалавек, якія ўдзельнічаў хоць раз у жыцці ў несанкцыяванай акцыі, можа патрапіць ужо пад крымінальную адказнасць, а не адміністратыўную”, - гаворыць праваабаронца.

“Праваабарончая хроніка”

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства